Skip to content

Ваша арганізацыя

Ваша арганізацыя вырашыла зрабіць інструмент камунікацый SpeakUp®, распрацаваны People Intouch B.V. (надалей “мы”, “нашы”), даступным для вас.

People Intouch B.V. знаходзіцца ў Нідэрландах, у Еўрапескім саюзе (ЕС). Таму мы імкнемся адпавядаць Агульнаму рэгламенту ЕС па абароне персанальных даных (GDPR), які з’яўляецца адным з найбольш поўных правілаў абароны персанальных дадзеных у свеце.

Заява аб канфідэнцыйнасці распаўсюджваецца на вас, калі вы выкарыстоўваеце SpeakUp® для камунікацый са сваёй арганізацыяй.

Пра SpeakUp®

Праз SpeakUp® вы можаце пакінуць справаздачу і пачаць бяспечную размову са сваёй арганізацыяй на пляцоўцы SpeakUp®.

Ваша арганізацыя нясе адказнасць за апрацоўку вашых асабістых дадзеных праз SpeakUp® і застаецца кантралёрам дадзеных. Калі ў вас ёсць пытанні пра SpeakUp® і пра тое, як будуць апрацаваны вашыя асабістыя дадзеныя, звярніцеся да вашай арганізацыяй альбо праверце яе Палітыку SpeakUp® і/альбо Палітыку канфідэнцыйнасці. People Intouch з’яўляецца апрацоўшчыкам асабістых дадзеных і мы ставімся да гэтай працы сур’ёзна. Гэта азначае, што мы забяспечваем “вас найлепшым бяспечным спосабам” камунікацый з вашай арганізацыяй.

Ваша канфідэнцыйнасць для нас важная. Мы хочам, каб вы адчувалі сябе ў бяспецы, выкарыстоўваючы SpeakUp®, і паведамляем пра наступнае:

Канфідэнцыйныя дадзеныя

SpeakUp® не прызначана для перадачы канфідэнцыйных і асабістых дадзеных, такіх як раса, дадзеныя аб ахове здароўя, палітычныя погляды, філасофскія перакананні (рэлігія, атэізм і г.д.), сэксуальная арыентацыя і прававая гісторыя. Просім вас гэта ўлічваць пры выкарыстанні SpeakUp®.

Непаўналетнія карыстальнікі

Для непаўналетніх карыстальнікаў вашай арганізацыі трэба будзе атрымаць згоду бацькоў ці апекуноў, каб дазволіць ім карыстацца SpeakUp®, калі на гэта існуюць юрыдычныя патрабаванні.

Як гэта працуе

Што адбываецца са справаздачай, пакінутай праз SpeakUp®?

Змест справаздачы будзе перадавацца вашай арганізацыі і будзе выкарыстоўвацца і апрацоўвацца толькі для мэт, для якіх SpeakUp® ужываецца вашай арганізацыяй. Справаздачы заўсёды перадаюцца вашай арганізацыі у пісьмовай форме. З аўдыя-справаздачы робіцца стэнаграфічны запіс да таго, як яго перадаць. Аўдыя-файл выдаляецца з сістэмы аўтаматычна. Вы можаце ўключыць апавяшчэнні па электроннай пошце альбо дазволіць push-апавяшчэнні для SpeakUp®. Вы можаце адключыць push-апавяшчэнні для мабільнай аплікацыі SpeakUp® у любы час праз наладкі прылады. Праверце Палітыку SpeakUp® вашай арганізацыі і/або Палітыку канфідэнцыйнасці, каб атрымаць больш падрабязнай інфармацыі пра тое, што адбываецца са справаздачай, пакінутай праз SpeakUp®.

Ананімнасць

Пакідаючы справаздачу ў SpeakUp®, вы можаце пажадаць падзяліцца сваімі асабістымі дадзенымі з арганізацыяй альбо застацца ананімам. Калі вы пакідаеце асабістыя дадзеныя ў сваёй спаваздачы, яны будуць апрацаваны вашай арганізацыяй пры апрацоўке справаздачы.

Чаму асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца пры выкарыстанні SpeakUp®?

Апрацоўка асабістых дадзеных праз SpeakUp® неабходная для:

Якія дадзеныя апрацоўваюцца?

Некаторыя дадзеныя, прадстаўленыя вамі, аўтаматычна збіраюцца пры выкарыстанні SpeakUp® і не дасылаюцца да вашай арганізацыі. Гэтыя дадзеныя апрацоўваюцца, каб забяспечыць вас усімі функцыянальнымі магчымасцімі SpeakUp®, для мэт аўтэнтыфікацыі, апавяшчэння (калі функцыя актывізавана; напрыклад, ваш адрас электроннай пошты), каб усталяваць бяспечную сувязь з вашай прыладай, а таксама каб прадухіліць і выявіць пагрозы бяспецы альбо іншую шкоднасную дзейнасць. Гэтая інфармацыя ніколі не будзе выкарыстоўвацца для іншых мэтаў і будзе захоўвацца толькі да таго часу, пакуль яна неабходна для прызначанай мэты, за выключэннем выпадкаў калі гэты перыяд будзе працягнуты з-за ўсталяванага акта шкоднаснай дзейнасці.

Бяспека дадзеных

People Intouch прыняла шырокія меры па прадухіленні страты, няправільнага выкарыстання і змены вашых асабістых дадзеных. Усе дадзеныя шыфруюцца пры перадачы праз сайт SpeakUp® і мабільную аплікацыю SpeakUp®. 

Cookies

Пры наведванні сайта SpeakUp®, cookie-сесіі выкарыстоўваюцца для забеспячэння бяспечнай сувязі. Дадзеныя сookie-сесіі будуць выдалены праз дзве (2) гадзіны. Вы можаце выкарыстоўваць наладкі браўзэра для выдалення, адключэння або блакавання cookie-файлаў.

Змены

People Intouch будзе вас інфармаваць аб усіх зменах у гэтай заяве аб канфідэнцыйнасці, якій могуць адбывацца час ад часу.

Вашыя правы

Ваша арганізацыя нясе адказнасць за апрацоўку вашых асабістых дадзеных і забяспечвае вашыя правы, якія вынікаюць з дзеючых законаў аб абароне дадзеных. Калі ласка, праверце Палітыку SpeakUp® і/або Палітыку канфідэнцыйнасці вашай арганізацыі для атрымання дадатковай інфармацыі пра апрацоўку асабістых дадзеных арганізацыяй і пра правілы абароны дадзеных.

Апошняя змена версіі 12 ліпеня 2022 г.

***